Каліна чорная[3], Каліна суцэльналістая[4] (Viburnum lantana) — адзін з відаў каліны. Расце ў Цэнтральнай, Паўднёвай і Заходняй Еўропе, Паўночна-Заходняй Афрыцы і Паўднёва-Заходняй Азіі[5][6][7] . Таксама распаўсюджаны ў зялёных насаджэннях на ўсіх кантынентах як дэкаратыўны куст.
Высокі куст. Лісце буйное, шараватае, апушанае . Кветкі белыя, сабраны ў шчыткі. Цвіце ў маі. Працягласць цвіцення да 30 дзён. Плады рознай ступені спеласці: ад зялёных, ружовых, чырвоных да поўнаспелых — чорных.
Куст дэкаратыўны як падчас цвіцення, так і плоданашэння.
Плады ядомыя, хоць некаторыя крыніцы кажуць, што яны не ядомыя[8]. Садавіна некалькі таксічная і пры вялікіх колькасцях можа выклікаць ваніты ці дыярэю[9].
↑Blamey, M. & Grey-Wilson, C. (1989). Flora of Britain and Northern Europe. ISBN 0-340-40170-2
↑Huxley, A., ed. (1992). New RHS Dictionary of Gardening. Macmillan ISBN 0-333-47494-5.
↑Советы по ведению приусадебного хозяйства / Ф. Я. Попович, Б. К. Гапоненко, Н. М. Коваль и др.; Под ред. Ф. Я. Поповича. — Киев : Урожай, 1985.— с.664, ил
Советы по ведению приусадебного хозяйства / Ф. Я. Попович, Б. К. Гапоненко, Н. М. Коваль и др.; Под ред. Ф. Я. Поповича. — Киев : Урожай, 1985.— с.664, ил.